Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2023, 11:43

Тры станкабудаўнічыя прадпрыемствы ўвойдуць у "МТЗ-Холдынг"

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым паўгоддзі 2023 года ў склад холдынга "МТЗ-Холдынг" увойдуць тры станкабудаўнічыя заводы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ААТ "МТЗ".

"Прынята рашэнне аб уключэнні ў "МТЗ-Холдынг" адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельскі завод станкоў і вузлоў", "СтанкаГомель" і "Вістан". На працягу першага паўгоддзя 2023-га гэтыя кампаніі ўвойдуць у склад нашага холдынга, што дазволіць вырабляць станкі канкрэтна пад нашы патрэбнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе ўдакладнілі, дзейнасць у структуры "МТЗ-Холдынга" забяспечыць прадпрыемствам пастаянную загрузку вытворчых магутнасцей, стабільную гарантаваную колькасць заказаў на прамысловае абсталяванне.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і ажыццяўленні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі