ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2023, 09:40

Тавараабарот Беларусі і Карэліі за студзень-сакавік вырас больш як у 1,5 раза

Аляксандр Кулік. Фота Мінлясгаса
Аляксандр Кулік. Фота Мінлясгаса

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Карэліяй за студзень - сакавік вырас больш як у 1,5 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

Пры гэтым экспарт беларускіх тавараў павялічыўся практычна ў 1,8 раза.

У час сустрэчы, прысвечанай пытанням выканання пратакола шостага пасяджэння рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Карэліяй, міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падкрэсліў, што на гэтым патэнцыял узаемадзеяння паміж бакамі не вычарпаны. Абмеркаваць рэалізацыю канкрэтных праектаў у хуткім часе плануецца ў вочным фармаце.

"Упэўнены, што мы зможам яшчэ больш нарасціць узаемны тавараабарот, паколькі перспектывы для гэтага ёсць", - сказаў міністр.

Па рашэнні ўрада міністр лясной гаспадаркі замацаваны за развіццём супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Карэліяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі