ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2023, 19:55

Татарыцкі адзначыў высокі экспартны патэнцыял прадукцыі беларускіх вытворцаў

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія тавары ў прамысловасці і харчовай галіне маюць добры экспартны патэнцыял. Аб гэтым заявіў журналістам у час узнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь - 2022" старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняе мерапрыемства паказвае, што нават у такі няпросты перыяд, калі на наш рынак аказваецца санкцыйны націск і спыняюцца пастаўкі шэрага тавараў, мы ўсё роўна знаходзім шляхі і магчымасці рэалізаваць новыя тэхналогіі. Акрамя таго, мы вырабляем прадукцыю, якая замяшчае адсутныя тавары, і нашы вытворцы гэта дэманструюць. У прыватнасці, гэта сфера паслуг, прадукцыя цяжкага машынабудавання і іншае. Пры гэтым спажыўцы не адчуваюць гэтых праблем, бо ў нас сапраўды адказныя вытворцы, якія глядзяць наперад", - сказаў Валянцін Татарыцкі.

Паводле яго слоў, якасць беларускай прадукцыі даволі высокая, а гэта важны складнік канкурэнтаздольнасці. "Нашы тавары як у прамысловасці, так і харчовай галіне маюць добры экспартны патэнцыял. У гэтым вялікая заслуга працоўных калектываў. Усе гэтыя дасягненні ствараюцца рукамі ўдзельнікаў кожнай арганізацыі і прадпрыемства. Важна прадаўжаць прасоўваць беларускую прадукцыю, рабіць яе яшчэ больш якаснай і канкурэнтаздольнай, тады ў краіне будзе добрая эканоміка", - рэзюмаваў старшыня Дзяржстандарту.

У Мінскай гарадской ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання арганізацый Мінска, якія сталі лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь - 2022". Прадпрыемствы сталіцы традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел у гэтым конкурсе. Тавары арганізацый-вытворцаў Мінска былі прадстаўлены ва ўсіх намінацыях: "Харчовыя тавары", "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў", "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння", "Паслугі насельніцтву". Званне лаўрэата конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" у 2022 годзе прысвоена 32 таварам 21 арганізацыі Мінска. Таксама ў ратушы была арганізавана выстаўка прадукцыі прадпрыемстваў-пераможцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі