ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2023, 10:20

Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту ў Карэлію склала больш за $70 млн

У час сустрэчы Рамана Галоўчанкі і Артура Парфенчыкава
У час сустрэчы Рамана Галоўчанкі і Артура Парфенчыкава

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума падпісаных кантрактаў па выніках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Карэлію склала больш за $70 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Раней паведамлялася, што ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам 24-26 мая наведвае з рабочым візітам Петразаводск і Мурманск.

У час візіту ў Петразаводск кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым і наведаў ІІ Карэльскі міжнародны форум камнеапрацоўкі "Карэлфорум-2023". Акрамя гэтага Раман Галоўчанка наведаў прадпрыемствы рэгіёна.

У Мурманску прэм'ер-міністр Беларусі сустрэнецца з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам. Таксама з удзелам Рамана Галоўчанкі пройдзе круглы стол "Рэспубліка Беларусь - Мурманская вобласць: на шляху да новага ўзроўню эканамічнага партнёрства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі