ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2021, 12:29

Субоцін: экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, у гэтым годзе мы паставім на экспарт беларускіх прадуктаў харчавання на суму большую за $6 млрд, паколькі перавышаем паказчыкі ўжо аналагічнага перыяду мінулага года. У наступным годзе можа быць ужо $6,4-6,5 млрд", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён адзначыў, што актыўна развіваецца малочная галіна, павышаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы, нарошчваецца вытворчасць і перапрацоўка малака, ідзе рост паставак на экспарт, асваенне новых рынкаў. "Мы пакрыху дабаўляем, стараемся, і ў нас атрымліваецца. Мадэрнізацыя нашых прадпрыемстваў не спыняецца, пастаянна ўдасканальваемся", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму біржавых таргоў малаком. "Мы запусцілі гэта як пілотны праект. Думаю, да канца года яго абкатаем. Узнікаюць спрэчныя пытанні, якія хацелася б адпрацаваць, каб механізм быў максімальна эфектыўным для ўсіх", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі