ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 мая 2023, 13:30

Стаўкі па крэдытах у Беларусі ў красавіку прадоўжылі зніжацца

Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўкі па крэдытах у Беларусі ў красавіку 2023 года прадоўжылі зніжацца на фоне далейшага запаволення гадавой інфляцыі, якая склала 4,7 працэнта супраць 6 працэнтаў у сакавіку бягучага года. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах банкаў, прадастаўленых юрыдычным асобам у нацыянальнай валюце (без уліку льготных), у красавіку 2023 года склала 8,8 працэнта гадавых, знізіўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 0,4 працэнтнага пункта. Такім чынам, крэдыты сталі яшчэ больш даступнымі для фінансавання бягучай і інвестыцыйнай дзейнасці, што садзейнічае росту эканомікі.

Для фізічных асоб сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах у нацыянальнай валюце (без уліку льготных) у красавіку зменшылася на 0,3 працэнтнага пункта і склала 10,8 працэнта гадавых.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых дэпазітах фізічных асоб у беларускіх рублях у красавіку 2023 года склала 8,4 працэнта гадавых, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім месяцам на 0,1 працэнтнага пункта.

Па-ранейшаму найбольш прывабны ўзровень даходнасці банкі прапануюць па доўгатэрміновых дэпазітах. Сярэдняя працэнтная стаўка па новых банкаўскіх укладах насельніцтва на тэрмін большы за год у красавіку бягучага года склала 12,2 працэнта гадавых.

Даходнасць па новых безадзыўных укладах насельніцтва ў банках у красавіку 2023 года склалася вышэйшая, чым па адзыўных (8,4 працэнта гадавых супраць 8,1 працэнта гадавых адпаведна).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі