ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2020, 12:48

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка Беларусі захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 жніўня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Паводле рашэння праўлення Нацбанка пытанне па стаўцы рэфінансавання будзе разгледжана на дадатковым пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы 14 кастрычніка.

Як паведамлялася, з 1 ліпеня стаўка рэфінансавання была зніжана з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі