ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2023, 14:47

Старшыня праўлення ЕАБР: наш рэгіён мае каласальны патэнцыял для развіцця

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Еўразія мае каласальны патэнцыял для развіцця. Аб гэтым у час адкрыцця пленарнай сесіі "Еўразія будучыні: ад выклікаў да рашэнняў" сказаў старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Мікалай Падгузаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы абмяркоўваем тэму "Еўразія будучыні: ад выклікаў да рашэнняў". Наш рэгіён мае каласальны патэнцыял для развіцця. Вось толькі некалькі лічбаў: на краіны Еўразіі, якія ўдзельнічаюць у сённяшняй сесіі, прыпадае 31 працэнт сусветных запасаў прыроднага газу, 18 працэнтаў вугалю, 8 працэнтаў нафты, 34 працэнты ўрану, 20 працэнтаў золата і 11 працэнтаў ворных зямель планеты", - сказаў Мікалай Падгузаў.

Ён дадаў: "Як раскрыць вялізны патэнцыял нашага рэгіёна з улікам глабальных выклікаў і новых трэндаў? Важна знайсці агульную мову і прапанаваць ідэі, якія будуць садзейнічаць устойліваму эканамічнаму росту ў інтарэсах усіх грамадзян нашых краін".

Пленарная сесія праходзіць у заключны дзень Еўразійскага кангрэса'23 у Сочы. Спікерамі на мерапрыемстве сталі прэм'ер-міністры краін Еўразійскага рэгіёна і Рэспублікі Куба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі