ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 чэрвеня 2023, 14:10

Спецыяліст МАРГ расказала, што часцей за ўсё купляюць беларусы ў інтэрнэт-магазінах

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, што часцей за ўсё купляюць беларусы ў інтэрнэт-магазінах, расказала ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб структуры інтэрнэт-пакупак, спецыяліст адзначыла, што часцей за ўсё беларусы набываюць у інтэрнэце тавары для дома (17,6 працэнта), бытавую тэхніку і электроніку (15,9 працэнта), аўтатавары (12,8 працэнта), трыкатажныя вырабы (11 працэнтаў), тавары для прыгажосці і здароўя (5,2 працэнта), верхняе адзенне (3,3 працэнта) і сантэхабсталяванне (3,3 працэнта). Іншыя тавары ў структуры інтэрнэт-пакупак занялі 30,9 працэнта.

"Спектр тавараў, які прадаецца праз інтэрнэт-магазіны, вельмі рознабаковы, і гэты пералік вельмі хутка пашыраецца", - сказала Іна Гаўрыльчык.

На яе думку, інтэрнэт-гандаль у Беларусі будзе развівацца і далей. "Магу выказаць меркаванне, што інтэрнэт-гандаль будзе расці, але не вельмі вялікімі тэмпамі, паколькі рынак насычаецца і ў яго ёсць свая мяжа. Магчыма, будзе мяняцца структура рынку, а магазіны стануць у асноўнай масе спецыялізаванымі. З іншага боку, прасочваецца тэндэнцыя стварэння маркетплэйсаў-пляцовак, на якіх будзе шмат інтэрнэт-магазінаў і прадаўцоў. Пры гэтым ужо ёсць неабходнасць дадатковага прававога рэгулявання, а таксама вызначэння кола правоў і абавязкаў паміж маркетплэйсамі і самімі інтэрнэт-прадаўцамі. Усё гэта павінна рэгулявацца на заканадаўчым узроўні", - заявіла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ.

Таксама яна падкрэсліла, што цяпер вельмі актыўна развіваецца сегмент інтэрнэт-паслуг, у прыватнасці таксі і дастаўка ежы. "Важна разумець, што заказ паслугі праз інтэрнэт-рэсурс не адносіцца да продажу тавараў. Адзначу, што на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі ўжо абмяркоўваліся пытанні рэгулявання продажаў з выкарыстаннем мэсэнджараў і розных дадаткаў", - дадала спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі