ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2023, 16:02

"Спартак" прапрацоўвае пастаўкі салодкай прадукцыі ў В'етнам і Турцыю

20 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. СП ААТ "Спартак" прапрацоўвае пастаўкі прадукцыі ў В'етнам і Турцыю, першыя кантракты ўжо заключаны. Аб гэтым паведаміла журналістам генеральны дырэктар Таццяна Лісіцына сёння пасля адкрыцця новай лініі па вытворчасці плітачнага шакаладу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка, у мінулым годзе геаграфія экспарту прадпрыемства ўключала 19 краін. "Было адгружана 7 тыс. т прадукцыі. У гэтым годзе за першы квартал прырост ёсць і ў натуральным выражэнні, і па грашах", - расказала Таццяна Лісіцына.

Паводле яе слоў, у цэлым доля экспарту на прадпрыемстве - каля 30 працэнтаў. І першае месца ў аб'ёме знешніх паставак займае Расія, далей ідзе Кітай. Адпраўляюцца гомельскія ласункі таксама ў Арменію, Азербайджан, Кыргызстан і іншыя краіны.

"Спрабуем ахопліваць усе рынкі. Прапрацоўваем і новыя краіны - В'етнам, Турцыя. Першыя кантракты ўжо заключаны", - падкрэсліла генеральны дырэктар.

Яна пераканана, што пашырэнню экспартных паставак будзе садзейнічаць у тым ліку і адкрытая новая лінія па вытворчасці плітачнага шакаладу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі