ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 7 снежня 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 14:13

Снапкоў: у санкцыйны 2022 год беларускі экспарт паказвае рэкордныя аб'ёмы

Фота з архіва
Фота з архіва

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У санкцыйны 2022 год беларускі экспарт паказвае рэкордныя аб'ёмы. Аб гэтым заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У імпартазамяшчэнні самае галоўнае - гэта экспарт. Таму з задавальненнем магу канстатаваць, што Беларусь чацвёрты месяц запар расце, экспарт прырастае. Сальда традыцыйна ў апошнія месяцы складваецца гістарычна высокае. Больш таго, аналітыка паказвае, што за перыяд з 2015 года сярэднямесячны экспарт тавараў у Беларусі складаў $2,5 млрд. За ліпень гэта $3,2 млрд. Гэта значыць у санкцыйны 2022 год экспарт, адрэзаны ад Еўрапейскага саюза і ад Украіны, паказвае гістарычна рэкордныя аб'ёмы ў абсалютным выражэнні", - адзначыў Мікалай Снапкоў.

Першы віцэ-прэм'ер таксама нагадаў аб праграме супрацоўніцтва з Расіяй па фінансаванні імпартазамяшчальных праектаў у Беларусі. Паводле яго слоў, падрыхтоўка пагаднення знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

Пашыраць палітыку імпартазамяшчэння Беларусь будзе таксама абапіраючыся на супрацоўніцтва з Кітаем. У КНР ёсць магчымасць паставіць абсталяванне "ў маменце" і дапамагчы са стварэннем у Беларусі неабходных вытворчасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі