ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 чэрвеня 2022, 12:28

Снапкоў у Ленінградскай вобласці: Беларусь працуе з надзейнымі партнёрамі

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь працуе з надзейнымі партнёрамі. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў у ходзе рабочага візіту ў Ленінградскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Учора Мікалай Снапкоў наведаў прэзентацыю сучасных каналізацыйных ачышчальных збудаванняў у вёсцы Старая Слабада. Яны запушчаны "Ленаблводаканалам" і ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. Збудаванні па сучаснай тэхналогіі ачышчаюць сцёкавыя воды, якія паступаюць з вёскі Старая Слабада і Свята-Троіцкага Аляксандра-Свірскага мужчынскага манастыра.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што ў рэгіёне для павышэння якасці водазабеспячэння і водаадвядзення выкарыстоўваюцца беларускія тэхналогіі і абсталяванне - модульныя ачышчальныя станцыі. Па пагадненні паміж урадам Ленінградскай вобласці і ўрадам Беларусі ўстаноўлена ўжо больш за 30 станцый.

Таксама культурная сталіца Расіі на чытыры дні стала эканамічнай, прычым усяго свету. Тут дадзены старт адной з самых маштабных і значных дзелавых падзей на планеце - Пецярбургскаму міжнароднаму эканамічнаму форуму, удзел у якім прыме Мікалай Снапкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі