ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 снежня 2020, 09:36

Скідванне пары на першым блоку БелАЭС праведзена планава ў час тэсціравання абсталявання - Мінэнерга

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скідванне пары на першым энергаблоку Беларускай АЭС праведзена планава ў час тэсціравання абсталявання. Такую інфармацыю размясціла Міністэрства энергетыкі ў сваім Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.

"На першым энергаблоку БелАЭС прадаўжаюцца комплексныя выпрабаванні. У ходзе аднаго з іх, як гэта і прадугледжвалася праграмай, праведзена скідванне пары для тэсціравання сістэм і абсталявання. У выніку выяўлена неабходнасць дадатковай карэкціроўкі работы накрывак шумапаглынальнікаў пары", - паведамілі ў Мінэнерга.

Выпрабаванні будуць прадоўжаны ў адпаведнасці з графікам этапных работ. Цяпер першы энергаблок уключаны ў сетку, адзначылі ў міністэрстве.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі