Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2024, 12:34

Сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў Беларусі ў сакавіку павялічыўся на Br192,8 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насельніцтва Беларусі прадаўжае нарошчваць банкаўскія зберажэнні ў нацыянальнай валюце. За сакавік 2024 года сярэдні аб'ём тэрміновых рублёвых дэпазітаў фізічных асоб у беларускіх банках павялічыўся на Br192,8 млн, або на 2,3 працэнта. Адносна сакавіка 2023 года прырост склаў Br1,8 млрд, або 27,7 працэнта. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Сярэдні аб'ём дэпазітаў насельніцтва ў замежнай валюце ў доларавым эквіваленце за сакавік 2024 года знізіўся на $17,4 млн, або на 0,4 працэнта. Адносна сакавіка 2023 года зніжэнне склала $201,5 млн, або 4,3 працэнта.

У сакавіку 2024 года сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася ў адносінах да папярэдняга месяца на 2,3 працэнта. Сярэдняя рублёвая грашовая маса ўзрасла на 3,2 працэнта, у тым ліку сродкі фізічных асоб - на 4,5 працэнта, сродкі юрыдычных асоб - на 1,6 працэнта, наяўныя грошы ў абароце выраслі на 3,9 працэнта.

У гадавым выражэнні прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў сакавіку 2024 года ў параўнанні з папярэднім месяцам запаволіўся з 22,8 працэнта да 22,4 працэнта, сярэдняй рублёвай грашовай масы захаваўся на ўзроўні 32,2 працэнта.

Прадоўжыўся працэс дэвалютызацыі эканомікі. Доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ў сакавіку 2024 года ўзрасла да 55,8 працэнта з 51,7 працэнта на год раней.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі