ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 жніўня 2022, 09:01

Сянько: ШАС - магутнае аб'яднанне, у якім хочуць бачыць і Беларусь

Фота Twitter
Фота Twitter

2 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько ў эфіры праграмы "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" расказаў пра важнасць удзелу Беларусі ў дзейнасці ШАС, паведамляе БЕЛТА.

"Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (а мы ўжо ў вельмі высокай ступені гатоўнасці ўсіх рашэнняў па ўваходжанні туды Беларусі як паўнапраўнага члена і ўдзельніка) - гэта, вядома ж, вялізны рынак і далучэнне да ўсіх праектаў супрацоўніцтва. У тым ліку Кітай прапануе для членаў ШАС свае магчымасці, свае рынкі, сваю інжынерную думку", - адзначыў дыпламат.

Пасол растлумачыў, што з далучэннем да такой магутнай структуры, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, з'яўляецца магчымасць удзельнічаць ва ўсіх праектах і будучых ініцыятывах, яны вельмі цікавыя для Беларусі.

"ШАС, у тым ліку з удзелам Кітая, - гэта магутнае аб'яднанне, у першую чаргу эканамічнае, у якім хочуць бачыць і Рэспубліку Беларусь. Гэта цікава, важна і сучасна", - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі