ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2023, 12:05

Савет ЕЭК разгледзіць пашырэнне выкарыстання ў ЕАЭС нацвалют ва ўзаемных разліках

Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту

15 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на бліжэйшым пасяджэнні, якое пройдзе 30 сакавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, разгледзіць пашырэнне выкарыстання краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза нацыянальных валют ва ўзаемных разліках. Аб гэтым на брыфінгу 15 сакавіка паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Іі Малкінай, у парадку дня маючага адбыцца пасяджэння - праект пагаднення аб гарманізаванай сістэме вызначэння паходжання тавараў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі ЕАЭС, праект пагаднення аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажцццяўленні дзяржаўных закупак.

"Таксама плануецца разгледзець пытанне аб пашырэнні выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемных разліках і развіцці плацежна-разліковых адносін, змяненні ў парадак распрацоўкі тэхрэгламентаў ЕАЭС і шэраг іншых пытанняў", - адзначыла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі