ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 чэрвеня 2022, 16:16

Савет ЕЭК прыняў пакет мер для паскоранага вываду лякарстваў на рынак ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні ў Нур-Султане прыняў пакет часовых спецыяльных мер у сферы абарачэння лекавых сродкаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Упаўнаважаныя органы ў сферы абарачэння лякарстваў усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза маюць права ўстанаўліваць спецыяльны парадак рэгістрацыі лякарстваў у выпадку ўзнікнення дэфіцыту або рызыкі яго ўзнікнення ва ўмовах мер знешняга эканамічнага ўздзеяння, - адзначылі ў прэс-службе. - Рашэнне Савета ЕЭК дае магчымасць аўтаматычна прадоўжыць да канца 2023 года дзеянне ўсіх выдадзеных у адпаведнасці з правам саюза дазвольных дакументаў, гэта значыць рэгістрацыйных пасведчанняў лекавых сродкаў і сертыфікатаў адпаведнасці GMP саюза для вытворчых пляцовак. Таксама дазваляецца адначасовае выкананне інспекцый вытворчых пляцовак на адпаведнасць патрабаванням GMP, у тым ліку шляхам дыстанцыйнага інспектавання, і рэгістрацыі лякарстваў па правілах саюза, а таксама правядзенне такіх GMP-інспекцый у пострэгістрацыйным рэжыме".

"Гэтыя нормы дадуць магчымасць скараціць перыяд вываду лекавых прэпаратаў на рынак, выключыць рызыкі, звязаныя з узнікненнем дэфіцыту лекавых сродкаў на рэгістрацыйным этапе", - падкрэслілі ў ЕЭК.

Прыняты пакет мер мае часовы характар і яго дзеянне захоўваецца да 31 снежня 2023 года, дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі