ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 снежня 2022, 10:29

Саўмін унёс карэкціроўкі ў парадак ажыццяўлення дзяржзакупак

Фота з архіва
Фота з архіва

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў 28 снежня прыняў пастанову нумар 933, якой карэкціруецца парадак ажыццяўлення дзяржаўных закупак. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2019 года нумар 395, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, згодна з прававым актам у 2023 годзе захоўваецца магчымасць мяняць цану дагавора дзяржзакупкі, тэрміны выканання абавязацельстваў пастаўшчыком (падрадчыкам, выканаўцам) і парадак аплаты з улікам выканання пэўных умоў.

Акрамя таго, прадугледжваецца права закупкі прадуктаў харчавання з адной крыніцы ў 2023-2024 гадах; з адной крыніцы паслуг па распрацоўцы, дапрацоўцы, мадэрнізацыі, інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні афіцыйных інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый у дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, гаспадарчых таварыстваў, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутным фондзе) якіх знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Таксама прадугледжваецца права закупкі з адной крыніцы паслуг па правядзенні сацыялагічных даследаванняў, уключаючы навукова-даследчыя работы, у юрыдычных асоб, акрэдытаваных камісіяй па апытаннях грамадскай думкі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"Прыняцце пастановы дасць магчымасць скараціць выдаткі і час на правядзенне працэдур закупак, арганізаваць бесперабойнае забеспячэнне арганізацый неабходнымі таварамі (работамі, паслугамі)", - адзначылі ў профільным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі