ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2022, 15:29

Саўмін удакладніў парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у будаўніцтве

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў удакладніў парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай сферах. Адпаведная пастанова ўрада ад 30 чэрвеня 2022 года нумар 425 была апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце змешчана палажэнне аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у гэтых сферах. Згодна з ім, пад грамадскае абмеркаванне падпадаюць горадабудаўнічыя праекты агульнага і дэталёвага планавання, акрамя дзяржаўнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі і горадабудаўнічых праектаў спецыяльнага планавання. Таксама на абмеркаванне выносіцца архітэктурна-планіровачная канцэпцыя аб'екта будаўніцтва пры адсутнасці зацверджаных праектаў дэталёвага планавання.

Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачных канцэпцый аб'ектаў будаўніцтва не ажыццяўляецца для раёнаў (кварталаў) індывідуальнай жылой забудовы, адведзеных пад будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў на прыдамавой тэрыторыі і забяспечаных адпаведнымі аб'ектамі інжынернай, транспартнай, сацыяльнай інфраструктуры і іх добраўпарадкавання, інжынернай і транспартнай інфраструктуры, якая забяспечвае мінімальна неабходны ўзровень інжынернага абсталявання зямельных участкаў. Таксама не абмяркоўваюцца канцэпцыі пры размяшчэнні аб'ектаў пятага класа складанасці на прадастаўленым зямельным участку ў выпадку, калі размяшчэнне такога аб'екта не змяняе функцыянальнае прызначэнне аб'екта ў цэлым, а таксама калі ўзвядзенне аб'ектаў пятага класа складанасці адпавядае мэтаваму выкарыстанню зямель, не супярэчыць пераліку аб'ектаў, дазволеных (дапушчальных) да размяшчэння ў разглядаемай функцыянальнай зоне, экалагічным, санітарным і проціпажарным патрабаванням.

Палажэннем устаноўлена, што грамадскае абмеркаванне ажыццяўляецца пасля правядзення ўзгадненняў па аб'ектах грамадскага абмеркавання да ўзгаднення гэтых аб'ектаў са структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне архітэктуры і будаўніцтва, і да правядзення дзяржаўных экспертыз.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання складае 15 дзён (раней - 25 дзён). Адначасова з абмеркаваннем праводзіцца экспазіцыя (выстаўка) па аб'екце грамадскага абмеркавання.

Таксама пастановай карэкціруецца палажэнне аб парадку стварэння і вядзення дзяржаўнага горадабудаўнічага кадастра. У прыватнасці, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва надзяляецца паўнамоцтвамі па вызначэнні адзінага аператара па вядзенні дзяржаўнага горадабудаўнічага кадастра, устанаўленні парадку аказання юрыдычным і фізічным асобам платных паслуг, звязаных з прадастаўленнем агульнадаступных даных горадабудаўнічага кадастра і (або) даных горадабудаўнічага кадастра абмежаванага распаўсюджвання. Таксама ўстанаўліваецца патрабаванне аб адлюстраванні звестак аб распрацоўваемых горадабудаўнічых праектах агульнага, дэталёвага і спецыяльнага планавання да іх зацвярджэння ў электроннай базе даных горадабудаўнічых праектаў (парадак адлюстравання вызначае Мінбудархітэктуры).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі