ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2022, 17:07

Саўмін абнавіў пералік скорапсавальных тавараў для першачарговых мытных аперацый

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія скорапсавальныя тавары дапоўнілі спіс першачарговых для мытных аперацый, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Савет Міністраў прыняў пастанову ад 30 жніўня 2022 года нумар 552 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2019 года нумар 406". Гэтай пастановай выкладаецца ў новай рэдакцыі пералік катэгорый тавараў, якія падвяргаюцца хуткаму псаванню, адносна якіх у адпаведнасці з артыкулам 81 Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза мытныя аперацыі праводзяцца ў першачарговым парадку.

У прыватнасці, пералік дапаўняецца такімі катэгорыямі тавараў, як тлушч, вяршкі, ёгурт, тварог, іншыя малочныя прадукты, асобныя катэгорыі агародніны (цыбуля, капуста), сокі, нуклеінавыя кіслоты і іх солі, вакцыны, таксіны, культуры мікраарганізмаў, альбуміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі