ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2022, 14:09

Сацыяльная рэклама для павышэння дасведчанасці ў сферы абароны персанальных даных з'явіцца ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца сацыяльная рэклама для павышэння дасведчанасці ў сферы абароны персанальных даных. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Сяргей Задзіран, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле экспертных ацэнак, каля 80 працэнтаў беларусаў актыўна карыстаюцца інтэрнэтам. А, паводле даных Нацыянальнага банка, цяпер у абарачэнні знаходзіцца больш за 15 млн банкаўскіх плацежных картак. Зразумела, кожны чалавек хоча атрымліваць нейкія перавагі ад выкарыстання сучасных тэхналогій. Разам з тым вельмі важна разумець рызыкі, якія крыюцца за імі", - сказаў Сяргей Задзіран.

Эксперт адзначыў, што многія праблемы ўзнікаюць з-за не вельмі беражлівага абыходжання грамадзян з персанальнымі данымі. У сувязі з гэтым Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных ставіць перад сабой пэўныя задачы. Яны звязаны з павышэннем у грамадзян разумення іх правоў у сферы абароны персанальных даных. "Мы атрымліваем перавагі ад выкарыстання новых тэхналогій, але не суадносім іх з рызыкамі, якія пры гэтым узнікаюць. Цяпер Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных рыхтуе пакет сацыяльнай рэкламы. Калі мы пройдзем усе прадугледжаныя заканадаўствам працэдуры, то на простай мове раскажам аб існуючых рызыках", - дадаў Сяргей Задзіран.

На сайце Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных існуе спецыяльная рубрыка, у якой падрабязна і даступна расказваецца аб абароне правоў у галіне апрацоўкі персанальных даных. У прыватнасці, тлумачыцца, якія заявы грамадзяне могуць падаваць аператарам і ўпаўнаважаным асобам і што трэба ў іх пазначаць. Для павышэння прававой дасведчанасці ў сферы абароны даных насельніцтва можа звяртацца да гэтай рубрыкі.

Акрамя таго, сумесна з Інстытутам сацыялогіі НАН праводзіцца сацыялагічнае апытанне, якое дазволіць высветліць узровень інфармаванасці людзей у галіне абароны персанальных даных. У бліжэйшы час будзе праведзены аналіз вынікаў, які дазволіць скарэкціраваць работу Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных з грамадзянамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі