ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 09:06

Санкт-Пецярбург зацікаўлены ў нарошчванні паставак беларускай тэхнікі і ліфтаў

Фота Мінпрама
Фота Мінпрама

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкт-Пецярбург зацікаўлены ў нарошчванні паставак беларускай пасажырскай, камунальнай, спецыяльнай тэхнікі і ліфтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве прамысловасці Беларусі.

11 жніўня міністр прамысловасці Пётр Пархомчык на чале беларускай дэлегацыі прамыслоўцаў прыняў удзел у сустрэчах і перагаворах з кіраўніцтвам горада на Няве: губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым, намеснікам губернатара Алегам Эргашавым, Кірылам Паляковым і Анатолем Павяліем.

Бакі пацвердзілі дадатную дынаміку ўзаемнага тавараабароту і зацікаўленасць у пашырэнні сфер і форм супрацоўніцтва.

Дасягнуты дамоўленасці прадоўжыць удзел у праекце па конкурсных пастаўках пасажырскай тэхнікі МАЗ, камунальнай і спецыяльнай тэхнікі ў колькасці больш як 1 тыс. адзінак, а таксама пастаўках ліфтавага абсталявання для замены ліфтаў у старых дамах.

Мінпрам паабяцаў да канца года падрыхтаваць і перадаць гораду ў доследную эксплуатацыю аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода ва ўзгодненай камплектацыі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню новых імпартазамяшчальных праектаў па арганізацыі ў Санкт-Пецярбургу сумесных вытворчасцей, цэнтраў продажаў і сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі і абсталявання са стварэннем у горадзе новых рабочых месцаў, адукацыйных праектаў і па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Акрамя таго, Пётр Пархомчык наведаў сумеснае прадпрыемства па вытворчасці ліфтавага абсталявання ТАА "МЛМ Неўскі Ліфт", азнаёміўся з вытворчай базай і абмеркаваў з кіраўніцтвам кампаніі і "Магілёўліфтмаша" планы і крокі па рэалізацыі інвестпраекта па пашырэнні вытворчых і сэрвісных магутнасцей "МЛМ Неўскі Ліфт" для асваення новых ніш на рынку ўсёй паўночна-заходняй федэральнай акругі.

На 12 жніўня запланаваны сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам Ленінградскай вобласці, лізінгавых і банкаўскіх структур, а таксама ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах адкрытага чэмпіянату Расіі па ворыве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі