ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 17:47

Рунец: каштоўныя паперы - важны інструмент для прыцягнення інвестыцый у эканоміку

Таццяна Рунец. Фота з архіва
Таццяна Рунец. Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер" разгледжаны падчас пасяджэння Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У рабоце камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў.

Законапраект змяшчае шэраг навацый. У іх ліку - спрашчэнне парадку эмісіі каштоўных папер, увядзенне новых падстаў для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі выпускаў каштоўных папер, стварэнне інстытута намінальнага трымальніка каштоўных папер, увядзенне новых фінансавых інструментаў - дэпазітарных аблігацый, стрып-аблігацый, структурных аблігацый, укараненне інстытута кваліфікаванага інвестара на фондавым рынку, пашырэнне функцый цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер.

"Каштоўныя паперы з'яўляюцца важным інструментам для прыцягнення інвестыцый у эканоміку. Гэты сегмент фінансавага рынку дынамічна развіваецца, таму адпаведная заканадаўчая база патрабуе ўдасканалення, - падкрэсліла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец. - Праект закона змяшчае навацыі, якія пасадзейнічаюць паляпшэнню інвестыцыйнага клімату Беларусі. У прыватнасці, уводзяцца прынцыпова новыя фінансавыя інструменты - дэпазітарныя аблігацыі, стрып-аблігацыі, структурныя аблігацыі".

Паводле слоў сенатара, гэтыя новаўвядзенні будуць садзейнічаць узмацненню інвестыцыйнай актыўнасці суб'ектаў гаспадарання і грамадзян. "Чым больш на рынку прывабных інструментаў, тым больш магчымасцей для фарміравання пула інвестараў, з'яўлення замежных брокераў, канцэнтрацыі на біржы рэсурсаў для развіцця эканомік", - дапоўніла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі