
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты СЭЗ "Мінск" у 2022 годзе прыцягнулі ў 1,7 раза больш прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Анатоль Бубен.
"Свабодная эканамічная зона "Мінск" з'яўляецца адной з самых прывабных інвестыцыйных пляцовак у нашай краіне. У гэтым годзе мы адзначаем 25-годдзе. Магу з упэўненасцю сказаць, што за час сваёй дзейнасці СЭЗ унесла важкі ўклад у развіццё сталіцы, Мінскага рэгіёна і эканомікі краіны ў цэлым", - адзначыў Анатоль Бубен.
Паводле яго слоў, у мінулым годзе значна палепшыліся фінансавыя вынікі прадпрыемстваў СЭЗ "Мінск" у параўнанні з 2021 годам. "Мы прыцягнулі ў 1,7 раза больш прамых замежных інвестыцый. Па выніках 2022 года вытворчасць прамысловай прадукцыі нашых рэзідэнтаў вырасла на 10,5 працэнта. Удзельная вага імпартазамяшчальнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вырабленай на тэрыторыі СЭЗ "Мінск" па выніках мінулага года склала больш за 50 працэнтаў. Выручка ад рэалізацыі тавараў і паслуг на 13,5 працэнта большая", - дадаў ён.
Удзельная вага экспартных паставак прадпрыемстваў СЭЗ склала 75 працэнтаў. "На 35 працэнтаў павялічаны працяжы ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды, а заработная плата супрацоўнікаў нашых рэзідэнтаў вырасла больш як на 14 працэнтаў", - сказаў кіраўнік свабоднай эканамічнай зоны.-0-