ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 19:09

Развіваем імпартазамяшчэнне. "Белнафтахім" мае намер уключаць прыватны бізнес у кааперацыйныя ланцужкі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белнафтахім" мае намер далучаць прыватны бізнес у кааперацыйныя ланцужкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

"Ва ўмовах санкцыйнага націску і турбулентнасці на сусветных рынках асабліва важным становіцца пытанне імпартазамяшчэння. Арганізацыі "Белнафтахіма" маюць намер актыўна развіваць супрацоўніцтва з айчыннымі прадпрыемствамі, у тым ліку і прыватнымі, абмяркоўваць пытанні ўзаемных паставак. У рабоце па выбудоўванні кааперацыйных ланцужкоў нам дапамагае Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў", - расказалі ў прэс-службе.

На пляцоўцы ААТ "СветлагорскХімвалакно" 29 ліпеня пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа "Уключэнне прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі пры вытворчасці прадукцыі буйнымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь". Прадпрыемства прапануе прыватнаму бізнесу некалькі напрамкаў для супрацоўніцтва па ўзаемных пастаўках. Удзельнікі мерапрыемства абмяняюцца інфармацыяй аб патрэбнасцях у сыравіне, камплектуючых, існуючых вытворчых магчымасцях і сферах прымянення прадукцыі. "Сёння ў рамках імпартазамяшчэння для беларускіх суб'ектаў гаспадарання адкрываюцца новыя магчымасці для наладжвання кааперацыйнага ўзаемадзеяння і выпуску новай прадукцыі", - адзначылі ў канцэрне.

У работу па выбудоўванні кааперацыйных сувязей і імпартазамяшчэнні актыўна ўключаюцца і іншыя прадпрыемствы "Белнафтахіма".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі