ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 11:15

Рапота прапануе з улікам запуску БелАЭС прапрацаваць у СД буйныя энергаёмістыя праекты

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Жодзіна /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота лічыць неабходным з улікам запуску Беларускай АЭС прапрацаваць у Саюзнай дзяржаве стварэнне буйных энергаёмістых праектаў. Аб гэтым ён заявіў на VII Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў час секцыі "Сумесныя праекты як фактар стабільнага эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да ліку маштабных энергетычных праектаў у першую чаргу належыць Беларуская АЭС. Да выхаду на запланаваную магутнасць неабходна пачаць прапрацоўку буйных энергаёмістых праектаў. Да іх ліку можна аднесці сумесныя праекты, арыентаваныя на энергаёмістыя вытворчасці, - металургія, шкляная вытворчасць, нафтахімія, вытворчасць электратранспарту, камплектуючых і сілавых агрэгатаў", - адзначыў Рыгор Рапота. Паводле яго слоў, вытворчыя магутнасці для выпуску такой прадукцыі ёсць у Іжэўску, Ніжнім Ноўгарадзе і Мінску.

Значныя перспектывы дзяржсакратар СД бачыць у праекце будаўніцтва высакаскораснай магістралі Санкт-Пецярбург - Мінск - Варшава - Гамбург працягласцю амаль 2,5 тыс. км. Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ўзяў гэту ідэю ў прапрацоўку, была распрацавана бізнес-мадэль, праведзены кансультацыі ў чатырох дзяржавах, па тэрыторыі якіх можа прайсці магістраль. "Усюды адносіны да гэтага праекта станоўчыя. Калі ён будзе рэалізаваны, то стане буйнейшым праектам высакаскораснай магістралі на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, да праекта выказалі вялікі інтарэс банкаўскія і фінансавыя структуры. "Мы прапанавалі мадэль прыватна-дзяржаўнага партнёрства ў асноўным з апорай на прыватныя фінансы, - растлумачыў ён. - З Санкт-Пецярбурга ў Мінск поезд цяпер ідзе 13-14 гадзін, нам трэба ўжо пераходзіць на новы тэхналагічны ўзровень, прычым адразу на самы высокі. Цяпер праект прапрацоўваецца на ўзроўні ўрадаў. Хочацца верыць, што з падтрымкай заканадаўцаў ён рана ці позна можа быць рэалізаваны".

Яшчэ адзін транснацыянальны праект - аўтастрада "Мерыдыян", якая пройдзе з Кітая праз Казахстан і РФ у Беларусь і далей у Еўропу.

Прадаўжаецца работа па адмене роўмінгу ў СД. "Міністэрствы сувязі на сваім апошнім сумесным пасяджэнні абяцалі да 1 кастрычніка прынцыпова ўжо (тэхнічна гэта яшчэ зойме нейкі час) вырашыць гэта пытанне. Работа ідзе даволі інтэнсіўна", - сказаў Рыгор Рапота.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі