Сцяг Чацвер, 30 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2024, 13:46

Раннія збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны больш як на палавіне плошчаў

Фота з архіва
Фота з архіва
4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 51,9 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 354,2 тыс. га - гэта 15,3 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 309,4 тыс. га, што складае 51,9 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 87 тыс. га, Віцебскай - 19,5 тыс. га, Гомельскай - 41,4 тыс. га, Гродзенскай - 64,8 тыс. га, Мінскай - 59,7 тыс. га, Магілёўскай - 36,9 тыс. га. Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 3,5 тыс. га, што складае 3,39 працэнта.

Аднагадовыя травы пасеяны на 34,8 тыс. га плошчы (17,2 працэнта ад плана). Пасеяна льну-даўгунцу на 5,86 тыс. га (11,8 працэнта ад плана). Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 530 тыс. га (22,9 працэнта да плана).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі