ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 чэрвеня 2020, 16:14

Пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі павінны быць прыярытэтнымі ў рабоце Мінфіна - Галоўчанка

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыярытэтнымі ў рабоце Міністэрства фінансаў павінны быць пытанні павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Такую задачу паставіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка перад новым міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым, прадстаўляючы яго калектыву, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Як адзначыў Раман Галоўчанка, сітуацыя ў эканоміцы сёння патрабуе прыняцця дакладных і вывераных рашэнняў. У аснове - збалансаванасць бюджэтнай сістэмы і рацыянальнае расходаванне бюджэтных сродкаў. Усе сацыяльныя гарантыі дзяржавы павінны выконвацца ў поўным аб'ёме.

Прэм'ер-міністр падзякаваў Максіму Ермаловічу за работу на пасадзе міністра, адказнае стаўленне да даручанай справы, прафесіяналізм і дзяржаўны падыход.

Ад Міністэрства фінансаў і яго новага кіраўніка ўрад чакае прадаўжэння эфектыўнай работы па названых напрамках. "Мінфін з'яўляецца адным з ключавых дзяржаўных органаў і ў многіх пытаннях павінен быць флагманам дзяржаўнай палітыкі", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі