ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2020, 17:28

Продаж кабельна-правадніковай прадукцыі праз БУТБ у студзені-жніўні павялічыўся на 20 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж кабельна-правадніковай прадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу ў студзені-жніўні павялічыўся на 20 працэнтаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"За восем месяцаў на Беларускай універсальнай таварнай біржы ажыццёўлена больш за 9 тыс. здзелак па закупцы кабельна-правадніковай прадукцыі на агульную суму Br56 млн, што на 20 працэнтаў больш, чым у студзені-жніўні 2019 года. У выніку доля кабельна-правадніковых вырабаў у структуры біржавых продажаў металапрадукцыі дасягнула 7 працэнтаў супраць 5 працэнтаў у мінулым годзе", - сказаў Раман Яніў.

Пры гэтым самай запатрабаванай пазіцыяй быў сілавы кабель, на які прыпала больш за палавіну ад агульнага аб'ёму рэалізацыі. У тройку буйнейшых пакупнікоў увайшлі ААТ "Беларуськалій", РУП "Белтэлекам" і ААТ "Белэлектрамантажналадка".

"Кабельна-правадніковая прадукцыя традыцыйна карыстаецца попытам у прадпрыемстваў энергетычнага комплексу і будаўнічых арганізацый. Напрыклад, у час актыўнай фазы будаўніцтва Беларускай АЭС практычна ўвесь неабходны аб'ём сілавога кабелю закупляўся праз біржавую пляцоўку. Таксама апошнім часам у сувязі з пракладкай трэцяй лініі мінскага метро ў біржавых таргах актыўна ўдзельнічаў "Мінскметрабуд", - звярнуў увагу начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўген Бурэйка.

Ён таксама адзначыў значны эканамічны эфект, атрыманы айчыннымі пакупнікамі кабельна-правадніковай прадукцыі. "У кожнай гандлёвай сесіі адначасова ўдзельнічаюць тысячы заявак на продаж, таму заўсёды ёсць магчымасць выбраць самую выгадную прапанову. Паводле нашых падлікаў, з пачатку года дзякуючы канкурэнтнаму механізму біржавых таргоў пакупнікі кабельнай прадукцыі сэканомікі амаль 4,5 млн", - праінфармаваў начальнік упраўлення.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі