ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2022, 14:11

Прэм'ер-міністры ЕАЭС зацвердзілі механізмы фінансавай падтрымкі прамкааперацыі

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org

21 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры краін Еўразійскага эканамічнага саюза зацвердзілі крыніцы і механізмы фінансавай падтрымкі прамкааперацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні ў Ерэване ўпершыню за 10 гадоў існавання ЕЭК выпрацавалі ўзгодненыя падыходы па крыніцах і механізме льготнага фінансавання прамысловай кааперацыі за кошт дадаткова сфарміраваных бюджэтных сродкаў саюза. Найбольш перспектыўныя шматбаковыя праекты ў ЕАЭС дзякуючы гэтаму інструменту атрымаюць фінансавую падтрымку праз субсідзіраванне стаўкі па крэдытах, выдадзеных міжнароднымі і нацыянальнымі фінансавымі арганізацыямі саюза", - адзначылі ў прэс-службе.

Згодна з прынятымі дакументамі для далейшай арганізацыі работы дзяржавы - члены ЕАЭС пацвердзілі неабходнасць распрацоўкі адзіных правіл і прыярытэтаў па фінансаванні кааперацыйных праектаў. "Кіраўнікі ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза падтрымалі неабходнасць надзялення камісіі новымі паўнамоцтвамі для арганізацыі дзейнасці на наднацыянальным узроўні па рабоце з праектамі і аказання фінансавай падтрымкі. Пры гэтым ключавымі прыярытэтамі для нас з'яўляюцца: удзел у праекце трох і больш бакоў, фарміраванне дабаўленай вартасці ў кааперацыйным ланцужку, фінансавая эфектыўнасць і ўстойлівасць, рост аб'ёмаў узаемнага гандлю і інвестыцый", - падкрэсліў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

У адпаведнасці з планамі далейшай работы ў гэтым напрамку на працягу 2023 года будуць разгледжаны пытанні аб новых паўнамоцтвах ЕЭК, распрацоўцы і прыняцці парадку фінансавання, зацвярджэнні адзіных крытэрыяў і галін для рэалізацыі кааперацыйных праектаў, дэталёвым механізме фінансавання і шэраг іншых.

"Гэта дасць нам магчымасць перайсці на новы ўзровень інтэграцыі ў рэальным сектары эканомікі", - рэзюмаваў міністр ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі