
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі падрыхтаваў праект нарматыўнага прававога акта, які ўстанаўлівае формы справаздач часовых (антыкрызісных) кіраўнікоў аб сваёй дзейнасці, а таксама парадак складання і прадстаўлення іх справаздач у працэдурах неплацежаздольнасці або банкруцтва. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
"Звесткі, якія змяшчаюцца ў справаздачах, істотныя і неабходныя для аналізу працэдур неплацежаздольнасці або банкруцтва, асвятлення сітуацыі па прымяненні такіх працэдур у адносінах да суб'ектаў гаспадарання, выпрацоўкі мер па эфектыўным судовым аздараўленні і завяршэнні працэдур банкруцтва", - адзначылі ў прэс-службе.
Праект пастановы размешчаны на Прававым форуме Беларусі. Далучыцца да публічнага абмеркавання можна з 6 па 19 сакавіка.-0-