ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2020, 13:12

"Прамагралізінг" будзе ўдзельнічаць у праграмах Банка развіцця па падтрымцы МСП

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця і ААТ "Прамагралізінг" падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні для пашырэння доступу суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да фінансавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

У адпаведнасці з пагадненнем "Прамагралізінг" будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па такіх напрамках, як падтрымка прадпрыемстваў сферы гандлю і паслуг, прадпрыемстваў вытворчай сферы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі. Прадугледжана падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў, стартап-кампаній, а таксама падтрымка рэгіёнаў, жаночага і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

"Такім чынам, суб'екты МСП маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку не толькі непасрэдна ў банках-партнёрах Банка развіцця, але і праз лізінгавыя арганізацыі, у тым ліку праз "Прамагралізінг", - растлумачыліў прэс-службе.

Падрабязная інфармацыя аб умовах фінансавання размешчана на сайце Банка развіцця ў раздзеле "Падтрымка МСП".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі