ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2022, 11:22

Прадпрыемствы Мінпрама маюць намер нарошчваць пастаўкі ў краіны Афрыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы Мінпрама маюць намер нарошчваць пастаўкі ў краіны Афрыкі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо ёсць папярэднія вынікі работы Мінпрама за 6 месяцаў. Захоўваем высокія тэмпы па экспарце. Тэмп росту склаў 110,4 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. З улікам санкцый і дзеянняў недружалюбных краін ідзе пераарыентацыя экспарту", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, у прыярытэце афрыканскі рынак. "Ёсць станоўчыя прыклады. Прайшлі комплексныя пастаўкі тэхнікі ў Зімбабвэ. Гэта ўжо другі транш. Калі ў мінулым годзе мы паставілі 900 адзінак тэхнікі, то ў гэтым ужо 1400. Гэта трактары, камбайны і іншая сельгастэхніка. Цяпер мы абмяркоўваем новыя значныя пастаўкі ў гэты рэгіён. Пашыраецца і структура экспарту. Мы атрымалі вялікі заказ на пастаўку пажарнай тэхнікі", - сказаў міністр.

Ён таксама адзначыў, што ёсць добрыя перадумовы па пастаўках у Нігерыю. "Доследная партыя з 63 трактароў адгружаецца ў бліжэйшыя дні. Абмяркоўваецца пытанне візіту міністра сельскай гаспадаркі гэтай краіны ў Беларусь. Будзе ужо абмяркоўваць пастаўку амаль 1 тыс. трактароў", - праінфармаваў Пётр Пархомчык.

Прадукцыю БМЗ таксама пераарыентуюць на рынкі краін Афрыкі і Азіі. "Але ёсць пытанні з лагістыкай, цяпер яны вырашаюцца", - дадаў міністр.

"Разлічваем, што страты, якія мы нясём на рынках недружалюбных краін, кампенсуем за кошт Афрыканскага кантынента", - рэзюмаваў кіраўнік Мінпрама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі