ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 кастрычніка 2020, 19:31

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-верасні нарасцілі вытворчасць на 3,1 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў студзені-верасні нарасцілі вытворчасць на 3,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

Старшыня "Беллеспаперапрама" Міхаіл Касько на пасяджэнні савета канцэрна адзначыў работу кіраўнікоў і працоўных калектываў па захаванні рынкаў збыту ў перыяд закрыцця граніц і дзеяння каранцінных мер. "Усе прадпрыемствы працавалі, і сёння відаць станоўчы вынік. За студзень-верасень аб'ём вытворчасці вырас у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,1 працэнта. Калі параўнаць III квартал бягучага года з аналагічным перыядам 2019-га, то прырост складае 105,5 працэнта. Гэта сведчыць аб тым, што ўжо з ліпеня прадпрыемствы пачалі больш дынамічна выходзіць з сітуацыі, абумоўленай зніжэннем актыўнасці на рынках з-за распаўсюджвання каранавіруса", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

Экспарт таксама перавысіў узровень аналагічнага перыяду мінулага года. "Прырост за студзень-жнівень невялікі - на 0,6 працэнта, але гэта дазваляе працаваць без збояў і не зніжаць аб'ёмы вытворчасці", - адзначылі ў канцэрне. Доля экспарту ў аб'ёме вытворчасці склала 74,6 працэнта і стала самай высокай у гісторыі існавання канцэрна. З агульнага аб'ёму экспарту на адгрузкі ў краіны далёкага замежжа прыпала 50,8 працэнта. Размеркаванне экспарту на рынкі ЕАЭС, Еўрасаюза і краін далёкай дугі склалася наступным чынам: 35,2 працэнта - 34,2 працэнта - 30,6 працэнта. Прадукцыі экспартавана на $382 млн.

Акрамя таго, прадпрыемствы канцэрна шмат працуюць над зніжэннем затрат на вытворчасць прадукцыі. За 9 месяцаў бягучага года атрымана эканомія ў суме Br248,5 млн, што дазволіла знізіць сабекошт на 24,5 працэнта. Істотна вырасла і эфектыўнасць продажаў.

Па выніках работы склалася дадатная дынаміка ўзроўню рэнтабельнасці продажаў. Пры гэтым самы высокі яе ўзровень (13,8 працэнта) - на прадпрыемствах цэлюлозна-папяровай прамысловасці. На прадпрыемствах мэблевай прамысловасці гэты паказчык склаў 6,2 працэнта, дрэваапрацоўчай - 4,3 працэнта. "Выконваюцца і задачы па росце заработнай платы. Цяпер па канцэрне яна перавышае Br1 тыс.", - дадалі ў прэс-службе.

Шмат увагі на пасяджэнні савета канцэрна было ўдзелена пытанням захавання правіл бяспекі і аховы працы падраднымі арганізацыямі, якiя выконваюць будаўніча-мантажныя і рамонтныя работы на тэрыторыях прадпрыемстваў канцэрна. Дэталёва прааналізаваны факты парушэння тэхнікі бяспекі работнікамі падрадных арганізацый. Дадзены дакладныя даручэнні па ўзмацненні кантролю з боку заказчыкаў за работай падрадчыкаў, уключаючы абавязковае адлюстраванне пытанняў аховы працы ў дагаворах, якія заключаюцца, на выкананне работ і захаванне агаворанага рэгламенту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі