Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2024, 16:28

Попыт сярэдняга і малога бізнесу на банкаўскія пазыкі ў 2023 годзе вырас больш як на 40 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Попыт суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на пазыковыя сродкі банкаў у 2023 годзе вырас больш як на 40 працэнтаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Аб’ём крэдытаў, выдадзеных малому і сярэдняму бізнесу, дасягнуў Br49,3 млрд. "Гэтаму садзейнічала мэтанакіраваная палітыка ўрада па павышэнні даступнасці капіталу для прадпрымальніцкіх ініцыятыў. Так, сярэдняя працэнтная стаўка для суб’ектаў МСП за апошнія 1,5 года знізілася больш як у два разы", - адзначылі ў Мінэканомікі.

У топ-5 відаў дзейнасці малога бізнесу, якія атрымалі фінансаванне, увайшлі сельская гаспадарка, прамысловасць, будаўніцтва, гандаль і фінансы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі