ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 15:22

Плацежную сістэму UnionPay плануюць актыўна ўкараняць у Беларусі

Мікалай Снапкоў
Мікалай Снапкоў

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць актыўна ўкараняць плацежную сістэму UnionPay. Аб гэтым расказаў журналістам першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе актыўна ўкараняцца сістэма UnionPay. Гэта значыць карткі, якімі беларусы змогуць разлічвацца ўнутры краіны, у Кітаі і яшчэ ў больш за сотню краінах свету", - заявіў Мікалай Снапкоў.

Як плануецца, у снежні Беларусбанк пачне ўжо выпускаць плацежныя карткі гэтай сістэмы.

UnionPay - міжнародная плацежная сістэма, заснаваная ў 2002 годзе. Ініцыятарамі яе стварэння выступілі Дзяржсавет і Народны банк Кітая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі