ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2021, 14:17

Петрышэнка прыме ўдзел у пасяджэннях Эканамічнага савета СНД, Савета ЕЭК і Еўразійскага кангрэса

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка 2 снежня прыме ўдзел у пасяджэннях Эканамічнага савета СНД і Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама ў пленарнай сесіі другога Еўразійскага кангрэса. Мерапрыемствы адбудуцца вочна ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

На пасяджэнні Эканамічнага савета СНД плануецца разгледзець дакументы аб далейшым развіцці Садружнасці. У прыватнасці, будуць прыняты нарматывы якасці жыцця, план першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі забеспячэння інфармацыйнай бяспекі на перыяд да 2030 года, Канцэпцыя супрацоўніцтва па далейшым развіцці вінаградарства і вінаробства і план асноўных мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, Комплекс сумесных дзеянняў па забеспячэнні біялагічнай бяспекі генетычнага матэрыялу пры ўзнаўленні сельскагаспадарчых жывёл на перыяд да 2026 года.

"Таксама плануецца прыняць рашэнні па пытаннях аб выкананні плана першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі супрацоўніцтва ў галіне хімічнай прамысловасці, аб рэалізацыі Комплексу мер па развіцці энергетычнага машынабудавання і Комплексу мер па развіцці і стымуляванні выкарыстання прыроднага газу ў якасці маторнага паліва для транспартных сродкаў на перыяд да 2020 года і іншых пытаннях", - расказалі ў прэс-службе.

На парадку дня Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 18 пытанняў аб прамысловым супрацоўніцтве, канкурэнцыі, маркіроўцы тавараў, тэхнічным рэгуляванні. Члены Савета ЕЭК разгледзяць дарожную карту па пашырэнні ўзаемадзеяння ў грамадзянскім авіябудаванні ў дзяржавах ЕАЭС на 2021-2025 гады. Прапануюцца інфармацыйныя, арганізацыйныя і фінансавыя меры, якія будуць садзейнічаць узмацненню кааперацыі прадпрыемстваў для насычэння рынку саюза сучаснай авіятэхнікай.

Акрамя таго, плануецца прыняць тэхрэгламенты ЕАЭС "Аб бяспецы рухомага саставу метрапалітэна" і "Аб бяспецы высакавольтнага абсталявання", а таксама змянення ў раней прынятыя рашэнні Савета ЕЭК аб увядзенні маркіроўкі шэрага тавараў. Камісія даложыць аб прапановах па прыярытэтных напрамках павышэння харчовай бяспекі дзяржаў ЕАЭС.

На пленарнай сесіі "Ключавыя інвестыцыйныя праекты - сістэмныя драйверы эканамічнага росту ў ЕАЭС" другога Еўразійскага кангрэса адбудзецца дыялог па прыярытэтных напрамках паглыблення еўразійскай інтэграцыі і перспектывах рэалізацыі маштабных інтэграцыйных інфраструктурных праектаў для ўстойлівага паступальнага развіцця нацыянальных эканомік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі