ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2022, 14:27

Петрышэнка на "Фабрыцы фартэпіяна": Беларусь дамовілася аб пробнай пастаўцы інструментаў у Кітай

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключаны кантракт на пробную пастаўку ста айчынных фартэпіяна ў Кітай. Аб гэтым падчас наведвання ТАА "Фабрыка фартэпіяна" расказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначылі на прадпрыемстве, камплектуючыя для музычных інструментаў раней закуплялі ў Германіі. "Цяпер з улікам санкцыйных абмежаванняў мы пастаўляем іх з Кітая. Прадпрыемства заключыла кантракт з Кітаем на пробную пастаўку ста інструментаў, - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. - Нашы фартэпіяна каціруюцца як якасныя інструменты ручной работы. За ўвесь перыяд эксплуатацыі новых інструментаў, пастаўленых ва ўстановы культуры і адукацыі Беларусі, ніводнага наракання не было".

Што датычыцца экспарту, то, паводле слоў віцэ-прэм'ера, вялікі патэнцыял для яго развіцця ў Расіі. У мінулым годзе паставілі каля 16 штук, у гэтым паўгоддзі кантракты падпісаны на 14.

У далейшым плануецца задзейнічаць усе меры фінансавай падтрымкі беларускіх экспарцёраў для пастаўкі на рынкі, дзе гэтыя тавары запатрабаваны.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, на 2021-2025 гады ў культурнай і адукацыйнай праграмах Беларусі прадугледжаны фінансавыя рэсурсы для закупак айчынных інструментаў для аснашчэння музычных школ і цэнтраў моладзі. "У Беларусі не так даўно была адноўлена вытворчасць цымбалаў, гітары, балалайкі, домры. Нашы індывідуальныя прадпрымальнікі стварылі ўсе неабходныя ўмовы для арганізацыі вытворчасці і для падрыхтоўкі вучняў, каб спецыялісты перадавалі свой каштоўны вопыт. Сёння мы пераканаліся, што падрыхтоўка спецыялістаў на гэтым прадпрыемстве - гэта кропкавая і скрупулёзная работа. У кожнага майстра тут па 2-3 вучні, якім ён перадае свае ўнікальныя веды і стаўленне да настройкі інструментаў", - расказаў Ігар Петрышэнка.

"Фабрыка фартэпіяна" пачала выпускаць айчынныя інструменты ў Мінску ў 2018 годзе. Яна прыйшла на змену знакамітай барысаўскі фабрыцы, якая раней была скасавана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі