ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2022, 12:59

Першыя сесійныя таргі цукрам на экспарт прайшлі на БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя сесійныя таргі цукрам на экспарт прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Па выніках таргоў заключана адна здзелка аб'ёмам 135,6 т. У гандлёвай сесіі ўдзельнічалі рэзідэнты 4 краін, а пакупніком выступіла кампанія з Казахстана. "На першыя таргі была наўмысна выстаўлена невялікая партыя цукру з мэтай практычнай адпрацоўкі механізма яго рэалізацыі праз біржавую пляцоўку. Пры гэтым раней цукар прадаваўся ўжо на БУТБ у рамках секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў, аднак гэта былі разавыя здзелкі, якія не мелі сістэмнага характару. Да таго ж тады заяўкі на продаж размяшчалі толькі 2 з 4 дзеючых у краіне цукровых заводаў, што сур'ёзна абмяжоўвала экспартны патэнцыял біржавой пляцоўкі. Цяпер жа ў аснове забеспячэнне рэгулярнасці экспартных паставак і іх геаграфічная дыверсіфікацыя", - растлумачылі ў прэс-службе.

У час наведвання біржы 2 жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў дзве ключавыя задачы: па-першае, забяспечыць прызрыстае рыначнае цэнаўтварэнне пры рэалізацыі цукру на экспарт, па-другое, пашырыць рынкі яго збыту, паколькі цяпер ільвіная доля продажаў прыпадае на Расію. "Для выканання гэтага даручэння на працягу наступных некалькіх тыдняў праводзілася работа па фарміраванні пула патэнцыяльных пакупнікоў. Менавіта таму першыя таргі прайшлі рэзультатыўна. Тавар рэалізаваны на выгадных для прадаўца ўмовах з перадаплатай у памеры 100 працэнтаў", - адзначылі ў БУТБ.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі