ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 чэрвеня 2022, 09:35

Пасол Беларусі абмеркаваў з кіраўніцтвам венгерскага экспартнага агенцтва НЕРА развіццё гандлю

Фота mfa.gov.by
Фота mfa.gov.by

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч сустрэўся з выканаўчым дырэктарам венгерскага агенцтва па развіцці экспарту HEPA Крыштафам Сабо. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Венгрыі.

Бакі абмеркавалі двухбаковыя гандлёва-эканамічныя адносіны, абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб падтрымцы дзейнасці на знешніх рынках і міжнароднай бізнес-кааперацыі.

Агенцтву былі прэзентаваны інструменты і магчымасці ўзаемадзеяння НЕРА і венгерскіх кампаній з беларускімі партнёрамі, уключаючы Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн, Беларускую ўніверсальную таварную біржу і іншыя, у мэтах развіцця ўзаемнага гандлю і пашырэння прафесійных кантактаў.

Па выніках сустрэчы субяседнікі пацвердзілі гатоўнасць прадаўжаць практычнае супрацоўніцтва і дамовіліся аб далейшай прапрацоўцы сумесных дзелавых мерапрыемстваў і ініцыятыў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі