ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2023, 16:57

Паслы Беларусі і Нікарагуа абмеркавалі пастаўкі прадуктаў харчавання і магчымую кааперацыю ў харчовай прамысловасці

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі

3 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Нікарагуа ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Альбай Асусенай Торэс Мехія адбылася 3 мая ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна выканання раней дасягнутых дамоўленасцей па развіцці беларуска-нікарагуанскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам наладжвання ўзаемных паставак прадуктаў харчавання, магчымай кааперацыі ў харчовай прамысловасці. Разгледжаны бягучыя пытанні фарміравання дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Таксама субяседнікі абмеркавалі графік бліжэйшых беларуска-нікарагуанскіх кантактаў на розных узроўнях", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі