ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2022, 10:51

Пасяджэнне Савета ЕЭК праходзіць у Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у вочным фармаце праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пасяджэнні прымаюць удзел віцэ-прэм'еры краін ЕАЭС - члены Савета ЕЭК. Савет праходзіць пад старшынствам першага намесніка старшыні кабінета міністраў Кыргызстана Адылбека Касымаліева.

У парадку дня - шэсць пытанняў: аб унясенні змянення ў тэхнічны рэгламент "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў", аб зніжэнні ставак увазных мытных пошлін і прымяненні тарыфных ільгот адносна асобных відаў сельгасабсталявання, частак і камплектуючых для яго, аб праекце распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета "Аб прадастаўленні Вышэйшаму Еўразійскаму эканамічнаму савету кандыдатуры члена Савета ЕЭК" - аб назначэнні новага члена Савета ЕЭК ад Кыргызстана і іншыя.

Таксама ўдзельнікі Савета ЕЭК прымуць сёння ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе. Пасля яго заканчэння адбудзецца цырымонія падпісання падагульняючых дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі