
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У энергетычнай галіне важна прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня энергетыка ў профільным ведамстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пётр Пархомчык павіншаваў прадстаўнікоў энергетычнай сферы Беларусі, а таксама адзначыў іх асаблівы і незаменны ўклад у жыццё беларусаў. "Мы вельмі часта гаворым аб харчовай бяспецы, але калі знікне электрычнасць, то ўсе ўспамінаюць аб энергетыках. Нават не ведаю, што важней: бяспека харчовая або энергетычная", - расказаў намеснік прэм'ер-міністра.
Цяпер у энергетыкаў напружаны зімовы перыяд, калі неабходна максімальна мабілізавацца, з улікам стыхіі, адзначыў віцэ-прэм'ер. "Важна таксама прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні", - сказаў ён.
Пётр Пархомчык таксама зачытаў віншаванне прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з Днём энергетыка і ўзнагародзіў прадстаўнікоў энергетычнай галіны Беларусі.
У Міністэрстве энергетыкі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню энергетыка. Такія ж мерапрыемствы праходзяць сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны.-0-