ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 верасня 2022, 19:57

Пархомчык: санкцыі падштурхнулі нас сур'ёзна працаваць над імпартазамяшчэннем

Пётр Пархомчык
Пётр Пархомчык

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі падштурхнулі прадпрыемствы сур'ёзна працаваць над імпартазамяшчэннем. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час прэзентацыі машын холдынга "АМКАДОР", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе "АМКАДОР" святкуе сваё 95-годдзе, і гэта свята праходзіць на фоне стварэння вялікай колькасці машын рознага напрамку, якія так неабходныя нашай краіне. Тыя выклікі, якія сёння кінуты Беларусі і Расіі недружалюбнымі краінамі, падштурхнулі і прастымулявалі нас на сур'ёзную работу ў частцы вырашэння пытанняў імпартазамяшчэння. "АМКАДОР" - яскравы прыклад прадпрыемства, якое за кароткі перыяд часу змагло мабілізаваць свой інжынерны корпус кіраўнікоў для стварэння і распрацоўкі машын", - сказаў Пётр Пархомчык.

Паводле яго слоў, санкцыі, абмежаванні - гэта акно магчымасцей для моцных людзей, якія здольны паставіць на вытворчасць новыя мадэлі тэхнікі. У холдынгу "АМКАДОР" менавіта такі калектыў. Таксама ў іншых галінах прамысловасці ёсць нямала кампаній, якія спраўляюцца з гэтымі выклікамі.

"Са знешнім націскам наша рэспубліка паспяхова спраўляецца і будзе далей спраўляцца. Выклікі, якія прынялі Беларусь і наш брацкі расійскі народ, патрабуюць кансалідацыі сіл на кожным рабочым месцы, аддачу ад кожнага чалавека, які пераступіў прахадную "АМКАДОРА", а таксама іншых заводаў і прадпрыемстваў", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Сёння ў час урачыстай цырымоніі холдынг "АМКАДОР" прэзентаваў навінкі тэхнікі - чатыры ўзоры машын, якія сышлі з канвеера ў жніўні 2022 года: лесапагрузчык AMKODOR FL70H, універсальны пагрузчык AMKODOR W700C, рубільную машыну AMKODOR 2904-01, бункер-перагрузчык AMKODOR STS303B, а таксама шэсць машын, якія былі прадэманстраваны раней у рамках святкавання 95-годдзя холдынга і больш за 100 найменняў імпартазамяшчальных вузлоў і агрэгатаў.

ААТ "АМКАДОР" - кіруючая кампанія холдынга" створана ў 1927 годзе. Прадпрыемства вырабляе больш за 130 мадэлей і мадыфікацый спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. У складзе холдынга 29 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць больш за 6,5 тыс. найменняў таварнай прадукцыі. Колькасць супрацоўнікаў перасягае 7 тыс. Усе прадпрыемствы холдынга інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік спецыялізуецца на выпуску канкрэтных машын, вузлоў і агрэгатаў для ўсіх прадпрыемстваў кампаніі. У холдынгу пастаянна распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існуючыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі