
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на ўсе складанасці, эканоміка Беларусі працуе сістэмна. Аб гэтым сказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час сустрэчы з віцэ-губернатарам Санкт-Пецярбурга Валерыем Маскаленкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нягледзячы на ўсе складанасці, эканоміка Беларусі сістэмна працуе. Ніводнае з прадпрыемстваў не спыняецца. Па многіх паказчыках мы прырастаем. У прыватнасці, вельмі добра працуе сельгасмашынабудаванне. Гэта звязана з харчовай бяспекай многіх дзяржаў. Як часам жартуюць нашы сельгасвытворцы, трактары і камбайны ідуць цяпер як гарачыя піражкі", - сказаў Пётр Пархомчык.
Паводле яго слоў, добрая дынаміка не толькі ў вытворчасці, але і ў рэалізацыі камбайнаў і трактароў. "Мы бачым, што яна захаваецца і ў наступным годзе. Ёсць пастаянны попыт на такую тэхніку", - паведаміў віцэ-прэм'ер.-0-