Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 студзеня 2024, 09:00

Парадак атэстацыі работнікаў грамадскага аб’яднання спажыўцоў карэкціруецца ў Беларусі 

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 5 красавіка карэкціруецца парадак правядзення атэстацыі работніка грамадскага аб’яднання спажыўцоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2023 года нумар 958 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2012 года нумар 745".

МАРГ праз аўтаматызаваную сістэму "Рэестр індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб у сістэме індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання" будзе самастойна атрымліваць звесткі, якія пацвярджаюць факт работы атэстуемых асоб у грамадскім аб'яднанні спажыўцоў або арганізацыйнай структуры, што ўваходзіць у яго склад.

Таксама прадугледжана змяншэнне тэрміну, на працягу якога камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні работнікам атэстацыі (з пяці каляндарных дзён да трох).

Тэрмін дзеяння пасведчання аб атэстацыі работніка грамадскага аб'яднання спажыўцоў вызначаны тры гады замест пяці гадоў.

Акрамя таго, выключаецца неабходнасць падачы грамадскім аб'яднаннем у МАРГ заявы аб унясенні змяненняў у пасведчанне аб атэстацыі ў выпадку змены работнікам дакумента, што засведчвае асобу.

Яшчэ адно новаўвядзенне - змяншэнне з трох месяцаў да месяца тэрміну допуску работніка, у адносінах да якога камісіяй прынята рашэнне аб непраходжанні атэстацыі, да чарговай атэстацыі. Пры спыненні дзеяння пасведчання аб атэстацыі тэрмін допуску да чарговай атэстацыі не ўстанаўліваецца.

Пастанова ўступае ў сілу з 5 красавіка 2024 года. Пасведчанні аб атэстацыі, выдадзеныя грамадскім аб’яднаннем спажыўцоў да ўступлення ў сілу пастановы, дзейнічаюць да заканчэння ўстаноўленых у іх тэрмінаў.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі