ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2022, 15:18

Папраўкі ў Мытны кодэкс ЕАЭС адрэгулююць набыццё фізічнымі асобамі тавараў на замежных інтэрнэт-пляцоўках

Фота з архіва
Фота з архіва

24 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла праект змяненняў у Мытны кодэкс ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Дакумент рэгулюе пытанні перамяшчэння тавараў, якія набываюцца фізічнымі асобамі на замежных інтэрнэт-пляцоўках, - растлумачылі ў прэс-службе. - Так, папраўкамі прадугледжваецца вылучэнне такіх тавараў у асобную катэгорыю з вызначэннем асаблівасцей яе рэгулявання, увядзення інстытута аператара электроннага гандлю, выкарыстанне пры мытным дэклараванні новага віду дэкларацыі і магчымасць рэалізацыі тавараў фізічным асобам з выкарыстаннем мытных ("бондавых") складоў. Акрамя таго, дакумент змяшчае асаблівасці прымянення мытных плацяжоў".

Паводле даных прэс-службы, праект ужо накіраваны ў дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза для правядзення паўторнага ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. "Чакаецца, што да сярэдзіны кастрычніка будуць атрыманы вынікі ўзгаднення, пасля чаго эксперты пачнуць рыхтаваць праект да наступнай стадыі - унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго падпісання", - дадалі ў ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі