
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На абмеркаванне былі вынесены тры законапраекты: "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2023 год", "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання" і "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2023 год".
Як чакаецца, 30 лістапада адбудзецца "нулявое чытанне" рэспубліканскага бюджэту на 2023 год. У Авальнай зале адбудзецца сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам і членамі ўрада. На пасяджэнне таксама будуць вынесены законапраекты "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання" і "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2023 год".
"Нулявое чытанне" рэспубліканскага бюджэту - гэта прадстаўленне асноўнага фінансавага дакумента краіны на наступны год урадам у парламенце.-0-