ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 сакавіка 2023, 09:02

Новы рэзідэнт "Вялікага каменя" будзе вырабляць камп'ютары і камплектуючыя

Фота industrialpark.by
Фота industrialpark.by

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "ІРБІ" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

"Інвестыцыйны праект кампаніі мае інавацыйны імпартазамяшчальны характар. Рэзідэнт парка будзе вырабляць манаблокі, міні-камп'ютары для офісаў і прамысловыя камп'ютары, а таксама камплектуючыя для камп'ютарнай тэхнікі. Акрамя вытворчасці, кампанія будзе ўкараняць уласныя прыкладныя праграмныя комплексы", - расказалі ў прэс-службе.

Прадукцыя прызначана для ўнутранага рынку Беларусі, а таксама будзе экспартавацца ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі