ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 16:30

Новы міністр лясной гаспадаркі расказаў аб асноўных напрамках работы

Фота з архіва
Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік расказаў журналістам аб асноўных напрамках работы ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сорак працэнтаў тэрыторыі нашай краіны займаюць лясы. Патрабаванне кіраўніка дзяржавы нязменнае - рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў і беражлівае стаўленне, - адзначыў новы кіраўнік ведамства. - Работа вядзецца па трох асноўных напрамках".

Першы напрамак - гэта якаснае лесааднаўленне, пасадкі, пасеў лесу. "На жаль, у гэтым пытанні ёсць недахопы, і кіраўнік дзяржавы адкрыта пра гэта гаворыць. Другі напрамак - прамысловая дзейнасць. Падпала пад санкцыі прадукцыя дрэваапрацоўкі, але разам з тым гэта дасць магчымасць стабілізаваць, і ўжо стабілізавалася цана на ўнутраным рынку на сыравіну для прадпрыемстваў з больш паглыбленай ступенню дрэваапрацоўкі, - прадоўжыў Аляксандр Кулік. - Гэта тое, што цяпер запатрабавана на сусветным рынку: пліта, фанера, мэбля. У нас экспартавалася ў асноўным прадукцыя з нізкай дабаўленай вартасцю - гэта сырыя піламатэрыялы і часткова сухія. Таму цяпер ёсць магчымасць больш паглыбляць перапрацоўку драўніны. І пераарыентацыя, мы ўжо адгружаем прадукцыю на Кітай, на Азербайджан першыя пастаўкі пайшлі".

Трэці напрамак, паводле слоў кіраўніка, - гэта беражлівае стаўленне да жывёльнага свету.

Новы міністр расказаў журналістам, што ўсё жыццё працуе ў гэтай сферы і ўпэўнены, што зможа эфектыўна прымяніць набыты вопыт на новай пасадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі